Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вучоныя

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу, адслужыў у Савецкай арміі, затым паспяхова скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1990). Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 21 г. Брэста (1990–1992).

Павел Аляксандравіч Міхайлаў нарадзіўся 13 кастрычніка 1950 г. у вёсцы Ушкавіца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і Аляксандра Агафонавіча і Марыі Восіпаўны. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў роднай вёсцы. У 1968 г. закончыў сярэднюю школу № 1 г. Кобрына.

Васілій Іванавіч Качурка нарадзіўся 27 верасня 1950 г. у вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мінянскай сярэдняй школы паступаў у Брэсцкі політэхнічны інстытут, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў станочнікам на Кобрынскім райпрамкамбінаце. У 1967 г., добра здаўшы экзамены і з годнасцю вытрымаўшы вялікі конкурс, становіцца студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці.

Павел Аляксеевіч Матусевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1930 г. у г. Давыд-Гарадку Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). У гады Вялiкай Айчыннай вайны знаходзіўся ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» брыгады «Беларусь», якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці. Скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу (1947).

Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.

Рыгор Паўлавіч Шорах нарадзіўся 3 сакавіка 1930 г. у вёсцы Налезнікі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, хлопчык імкнуўся да ведаў. У 1948 г. Рыгор скончыў сярэднюю школу, у 1954 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).

Сяргей Пятровіч Палто нарадзіўся 23 жніўня 1960 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Віктараўна Палто, працавала галоўным бухгалтарам калгаса «40 гадоў Кастрычніка».

Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.

Пётр Пятровіч Казакевіч нарадзіўся 1 студзеня 1955 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Пракопавіч Казакевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1948–1976 гг. узначальваў мясцовы калгас «Светлы шлях».

Аляксандр Сцяпанавіч Курак нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Малыя Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1977 г. закончыў Вялікачучавіцкую сярэднюю школу. У 1978–1983 гг. вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля яго заканчэння працаваў галоўным заатэхнікам у калгасах Лунінецкага і Столінкага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Старонка 10 з 21